Жизнь и всё такое :)

СНЕЖАНЬ… Я бачыла, як нараджаўся снег )))

У нас, нарэшце, СНЕГ!?

Учора (26 снежня!!!) весь дзень ліў дождж, і выйсці на двор я вымусіла сябе толькі па цемры. Напэўна, каб меньш бачыць наваколле, што ператварылася ў балота ??
Па такім надвор’е цудоўна сядзець у прапахлай скіпідарам і алеем цёплай майстэрні з кубачкам гарбаты. І маляваць лета ))) Але ж у мяне ёсць і іншыя абавязкі, акрамя таго, як ствараць казкі))) Больш прыземленыя: прыбрацца ў стайне, напхаць у фідэры сена і выгуляць коней.
У іх, хоць і адчынены выйсце заўсёды, але яны і самі не гараць жаданнем мясіць чачу (Эх…мая нязбыўная мара — зрабіць нармальны дрэнаж у левадзе), і таму ўвесь дзень тырчаць у стайне. 

Карачэй кажучы, вымусіла я сябе на вечаровы шпацыр пад дажджом… Сядлацца не хацелася, таму проста ўзяла Чыжку на чомбур, а Йоль — у вольны палёт, і рушыла па адзінай, больш-меньш сухой (ну хаця бы боты застаюцца на ногах, а не ў брудзе)) дарозе. Вакол цемра і толькі ў святле ліхтарыка «дожджыкі» — доўгія, цягучыя, тыя самыя, як на елку вешаюць. Я цяпер зразумела, чаму іх так называюць. І вось у мяне на вачах гэтыя «дожджыкі» пачынаюць рабіцца ўсё больш плотнымі і непразрыстымі.

Адкрыла рот,  высунула язык — спрабую злавіць? Ловіцца! І дождж гэты па смаку снег! Я ўмею адрозніваць снег і дождж па смаку)) Кожны ўмее, хто не забываецца лавіць языком сняжынкі! ? 

Пакуль я гуляла — з гадзіну недзе — снег паспеў канчаткова зрабіцца снегам. Але я была адзіным ва ўсім Свеце чалавекам, які ўбачыў яго нараджэнне!??

Да ночы снегам паспела накрыць усі лужыны і пасля вечаровага кармлення коней мы з Ратмірам нават паспелі пагуляцца ў снежкі ))) Але нядоўга, бо пальцы з нязвычкі хутка адморізіліся, а яшчэ я, як заўсёды, пайшла да коней ў піжаме і гэта таксама было халодна)))

Сёння на двары ўсё так жа ж  мокра, але лужын хаця бы ня бачна пад снегам ?

Ну і не магу я тут не ўзгадаць вершык, які даўным — даўно напісала ?

Снежань паплыў
А Зіма летуценніца
У марах ружовых лунае сваіх.
Не заўважае як сціхла мяцеліца,
Снег растапіўся і Снежань паплыў.

Снежаньскі твар зацягнула туманамі,
Талыя воды дадалі маршчын.
Свет, з нараджэння ўрачысты і беленькі,
Стаў у адзін дзень бы дзядуля сівым.

А як Зіма азірнулась навокал —
Нешта ня бачна марозаў і сьцюжы —
Толькі і ёсць што вейкамі хлопаць.
Пэўна са снежнем яна села ў лужу…