Жизнь и всё такое :)

Лета шмат не бывае ;)

А вось фотак назбіралася процьма… І выкладваю я іх, як заўсёды са спазненнем 😇
А з іншага боку, лета ўсі і летам наглядзеліся. Ну каму цікава разглядаць фоткі з кветкамі і птушкамі, калі тое ж самае ўбачыш у вакне. Іншая справа кветкі і птушкі пры канцы кастрычніку… )))

Дык вось… Уладкоўвайцеся ўтульней, хавайцеся пад коўдрачкай ад халоднага ветра і дажджа  і адчыняйце… ЛЕТА…

« 1 из 2 »

 

Паспрабуйце адчуць водар сонечнага ліпеня.

 

Можаце заварыць сабе цыкорый )) У натуральным выглядзе) Ох, колькі яго расце вакол нашага дома!

 

Кветкі былі, а вось і птушкі )))

 

Такая птаха назірала за мной праз вакно кухні.

 

Цяпер хадзем у лес па сунічку і на возера! 🙂

 

Спяшаемся да дому…

 

…Бо пачынаецца дождж (а то можа й град!)

 

Пасля дажджу накрывае туманамі…

 

Нельга прапусціць наш любімі вечаровы серыял)) Збіраемся з суседзямі на гары і штодзень глядзім новую серыю))) Праўда даглядзець да канца атрымліваецца не заўсёды, бо ня хочацца быць вячэрай для камароў )

 

Сонца села — пара класціся. Няхай сёння, пад посвіст ветра і грук халоднага восеньскага дажджа, вам сніцца спякотнае бясконцае лета!