Жизнь и всё такое :)

Ліпень. Навальніцы, вясёлкі, заходы, ластаўкі і кветкі

Ліпень у гэтым годзе — гамон які халодны! )) Дажджы і 9 гр. уначы. Спім пад дзьвюма коўдрамі (а звычайна ў такі час — пад прасцінкамі і з адчыненымі вокнамі). Затое навальніцы… Ух!

Калі бачыш такое, хочацца адначасова і ўзляцець, раскінуўшы рукі, у гэтую шызую глыбіню, і схавацца ад яе пад коўдраю. Пажадана з кубачкам гарбаты і каханым )))

 

Але пад коўдраю рызыкуеш прапусьціць вясёлку. А іх па такім надвор’е багата!  І перад навальніцай, і пасьля яе, і, нават, падчас 🙂

 

А гэта той выпадак калі кавалачак вясёлкі адарваўся і захраз у яблыні )))

 

У хмарах самыя прыгожыя заходы сонца!

 

Яшчэ прыгажэй — калі пасля дажджу пачынаюць парыць балаты і азёры, і над палямі падымаецца туман

 

Ну і, канешне, ліпень — гэта птушаняткі. У гэтым годзе ластаўкі пабудавалі гняздо ў майстэрні. Зразумела ж я палезла іх фоткаць )) Мілыя птушыныя дзеткі маюць такі выгляд, быццам, я яшчэ пашкадую, што вырашыла гэта зрабіць. Яны ведаюць дзе я жыву… )))


 

І кветкі на клюмбах ) Куды ж без іх! )))