Жизнь и всё такое :)

Год ля мора

Апошні мой запіс у гэтым фота-дзённіку зроблены больш чым год таму. Там фоткі з нашага вакна. Наш лес. У ім нашыя пралескі. Нашыя палі. Нашыя коні…  Калі я яго публікавала, у мяне ўжо былі квіткі ў Грузію і я марыла пра сустрэчу з морушкам і Ратмірам, з якім не бачылася два месяцы (самы доўгі час за 15 сумесных год). Я планавала пажыць у Батумі 2 месяцы і вярнуцца дадому, рэчаў брала мала і толькі летнія. Але ж…
Як пажартавала тут адна дзяўчына «мы жылі ў чужых краінах, таму што нашыя бацькі былі ваеннымі. Нашыя дзеці жывуць у чужых краінах, таму што мы анціваенныя» ))) Ці трэба да гэтага штось дадаваць? Хіба што, я цалкам упэўненая ў сваім вяртанні ў Беларусь. Цемра не можа быць бясконцай.

А пакуль я жыву пад яркім субтрапічным сонцам ☀️ і ўжо другі раз адсвяткавала тут свой дзень народзінаў.

Ну што сказаць пра Батумі? Першае мае ўражанне — весь гэты горад вандроўны замак Хаўла ))) Тут усё ўперамешку, трымаецца адно аб адно, звязанае провалачкамі, вяроўкамі і тросамі, на якіх сушыцца бялізна. Часам страшна зачапіцца за нейкі шнурочак: што, калі пацягнеш і зваляцца тры дамы ім звязаныя? ? Галоўнае не выносіць з Батумі Кальцыфера))) Над хатамі з аблупленай і пацвілелай тынкоўкай узвышаюцца хмарачосы са шкла і бетона. На хмарачосах таксама нацягнуты тросы з бялізнай))) Тут будуюць дамы на дамах. Мы зімавалі ў кватэры на пятым паверсе трохпавярховага дома. Тут гэта нармалёва ) Адна знаёмая набыла ў Батумі кватэру на апошнім паверсе даўно заселенага дома. За два гады, што яна ў ім жыла, над ёй пабудавалі яшчэ паверх ? Мы змянілі 3 кватэры і зараз жывем у заапарку (гэта не жарт! Наш новы домік варты таго, каб апісаць яго асобным пастом)))

Вось рандомныя фоткі гораду. Я нават не магу раздзяліць іх на розныя галерэі. Я баюся, што, калі я паспрабую гэта зрабіць, то замак Хаўла ці мой мозг проста рассыпяцца ))) У мяне на кампе яшчэ тона неразабраных фотак Батумі, так што буду дадаваць потым яшчэ і яшчэ

« из 2 »

Батумі горад экспатаў. Тут не паўстае пытанне моўнага бар’еру, амаль усі мясцовыя вольна размаўляюць на расейскай ці ангельскай.

Батумі жыве атмасферай бясконцага свята: штодзённыя салюты, частыя фестывалі, канцэрты, вулічныя музыкі і рамеснікі на лавачках. Летам свята нонстоп. Узімку перапыняецца толькі дажджлівымі днямі.

О, гэтыя Батумскія дажджы! Вада зверху, вада знізу, вада ў гумовых ботах, вада пад дажджавіком  ? Затое калі пасля пяці дзён залевы выходзіць сонца… ☀️ У такія дні падаецца, што ўсі, хто застаўся зімаваць у Батумі, збіраюцца на набярэжнай.

Мне падабаецца Батумі. Я звыклася засынаць пад салюты (а два тыдні вакол Новага года мы засыналі яшчэ і пад канцэрты, бо жылі ля самай плошчы Еўропы, дзе была галоўная святочная пляцоўка. Радаваліся тады, што нашыя вокны выходзяць ва двор)). Звыклася хадзіць праз ленівы натоўп. Звыклася да мясцовых распеваў сярод ночы )) Мо гэта таму, што ў мяне ёсць запас трываласці, накоплены 10 гадамі жыцця на ціхім хутары?)
Вось да чаго я не звыклася і што мяне раз’юшвае тут, дык гэта мінакі, што на расслабоне шпацыруюць па веладарожках (а я тут на ровары); неразуменне, што ноч — яна як бы для адпачынку. Напрыклад, ліфцёры, што працуюць перфаратарам апоўначы і майстры, якія піляць трубу бензапілой у двары шматпаверховіка ў 3 гадзіны ночы. Ці калі я патрапіла з Яркам у бальніцу, мае суседкі па палаце, грузінкі, не выключалі святло, размаўлялі між сабой уголас і стэлефаноўваліся па громкай сувязі з родзічамі гадзін да 4-5 раніцы. Ну а што — можна ж і ўдзень паспаць…
А больш за ўсё ў мясцовай культуры мяне раздражняе класічная паўднёвая адсутнасць павагі да прыватнай прасторы чалавека. Прысесці ўплатную і пачаць распытваць, паправіць на табе адзенне, выцерці бруд абслюняўленым пальцам… ?З малымі яшчэ горш: Ярку тут і на рукі падхапліваюць і за шчочку церабяць і накарміць спрабуюць без майго дазволу абсалютна левыя людзі. Добрае асяродзе, каб трэнеравацца адстойваць межы і казаць «стоп» ))) Усё ж-такі паўночная культура мне бліжэй )

А яшчэ да чаго я так і не звыклася за год жыцця ў Батумі — гэта МОРА! Не сказаць, каб я была зусім ужо безморная раней, Нарвежскае, Чорнае, Чырвонае, Балційскае… Менскае ў рэшце рэшт ? я сабой ашчаслівіла не аднойчы. Але я шчыра не ведаю, як да мора звыкнуцца назусім. Гэта ж М О Р А!

Ох, я яго і нафоткала! Як і з горадам неразабраных фотак… мора )) Буду дакідваць особным пастом.

Мора пад бокам — гэта крута! Мы асэнсавана абіралі жытло пабліжэй на 2-3 лініі, каб да набярэжнай 5 хвілін пехам.  Але ж морушка пад бокам патрабуе ахвяр…
Клімат у Батумі цяжкаваты. Высокая вільгаць + адсутнасць мінусавых тэмператур спрыяюць шчасліваму жыццю ўсялякіх пакасных вірусаў і бактэрый. Мы ніколі столькі і так цяжка не кашлялі, як тут. Паспелі пагрыпаваць, перахварэць на бранхіт, аціт і гэтак далей. Ранкі і царапкі, на якія дома не звярталі ўвагі, тут трэба абавязкова апрацоўваць, каб не загнілі. Дома мы карысталіся звільгатняльнікам паветра, тут трэба ўключаць асушальнік )) Прадукты псуюцца хутчэй (нават у холадзе). Мясцовыя звыклыя, экспатам цяжэй. Але ж — то дробязі )))  Галоўнае — мы жывыя, мы разам і мы вольныя!