Наша летняя суседка папрасіла даслаць ёй сьвежыя фоткі з хутару і разам з тым спытала: «а ты только природу фоткаешь? а вот например деда василя и автолавку?)) или там покосившиеся заборы соседей?»
Я задумалася. Сапраўды, я звыклася дзяліцца толькі навакольнай прыгажосьцю, але не побытавым існаваньнем вёскі. Трэба выпраўляць! 🙂 Сустракаць аўтахаўку я пайшла з фоцікам)))
Галоўная вясковая вуліца — амаль хайвэй))) Такі актыўны рух і шматлюдзе тут бываюць ня часта )))
Вясковы побыт
Дзед Васіль чакае аўтахаўку
Яна павінна даехаць вооооооон адтуль
Кажух дзеда Васіля пэўна старэйшы за яго самога
Дачакаліся! 🙂
А гэта ўжо нашыя эцюды:)
Сьнежная Леська. Наша самая марозаўстойлівая кошка.
Яны з Драконам заўсёды дапамагаюць мне карміць коней )))
А на вуліцы мяцеліца… Мы з коньмі адзінагласна вырашылі прасачкаваць трэніроўку сёньня ))) Эх, як добра вярнуцца ў цёплы дом, заварыць гарбатку і засесьці за любімае працоўнае месца! 🙂