У нас, нарэшце, СНЕГ!?
Учора (26 снежня!!!) весь дзень ліў дождж, і выйсці на двор я вымусіла сябе толькі па цемры. Напэўна, каб меньш бачыць наваколле, што ператварылася ў балота ??
Па такім надвор’е цудоўна сядзець у прапахлай скіпідарам і алеем цёплай майстэрні з кубачкам гарбаты. І маляваць лета ))) Але ж у мяне ёсць і іншыя абавязкі, акрамя таго, як ствараць казкі)))
Пакуль я гуляла — з гадзіну недзе — снег паспеў канчаткова зрабіцца снегам. Але я была адзіным ва ўсім Свеце чалавекам, які ўбачыў яго нараджэнне!??
Да ночы снегам паспела накрыць усі лужыны і пасля вечаровага кармлення коней мы з Ратмірам нават паспелі пагуляцца ў снежкі ))) Але нядоўга, бо пальцы з нязвычкі хутка адморізіліся, а яшчэ я, як заўсёды, пайшла да коней ў піжаме і гэта таксама было халодна)))
Сёння на двары ўсё так жа ж мокра, але лужын хаця бы ня бачна пад снегам ?
Ну і не магу я тут не ўзгадаць вершык, які даўным — даўно напісала ?
Снежань паплыў…
А Зіма летуценніца
У марах ружовых лунае сваіх.
Не заўважае як сціхла мяцеліца,
Снег растапіўся і Снежань паплыў.
Снежаньскі твар зацягнула туманамі,
Талыя воды дадалі маршчын.
Свет, з нараджэння ўрачысты і беленькі,
Стаў у адзін дзень бы дзядуля сівым.
А як Зіма азірнулась навокал —
Нешта ня бачна марозаў і сьцюжы —
Толькі і ёсць што вейкамі хлопаць.
Пэўна са снежнем яна села ў лужу…