Ліпень у гэтым годзе — гамон які халодны! )) Дажджы і 9 гр. уначы. Спім пад дзьвюма коўдрамі (а звычайна ў такі час — пад прасцінкамі і з адчыненымі вокнамі). Затое навальніцы… Ух!
Калі бачыш такое, хочацца адначасова і ўзляцець, раскінуўшы рукі, у гэтую шызую глыбіню, і схавацца ад яе пад коўдраю. Пажадана з кубачкам гарбаты і каханым )))
Але пад коўдраю рызыкуеш прапусьціць вясёлку. А іх па такім надвор’е багата! І перад навальніцай, і пасьля яе, і, нават, падчас 🙂
А гэта той выпадак калі кавалачак вясёлкі адарваўся і захраз у яблыні )))
У хмарах самыя прыгожыя заходы сонца!
Яшчэ прыгажэй — калі пасля дажджу пачынаюць парыць балаты і азёры, і над палямі падымаецца туман
Ну і, канешне, ліпень — гэта птушаняткі. У гэтым годзе ластаўкі пабудавалі гняздо ў майстэрні. Зразумела ж я палезла іх фоткаць )) Мілыя птушыныя дзеткі маюць такі выгляд, быццам, я яшчэ пашкадую, што вырашыла гэта зрабіць. Яны ведаюць дзе я жыву… )))
І кветкі на клюмбах ) Куды ж без іх! )))