Жизнь и всё такое :)

Яшчэ крыху марозна-сонечнай зімы 21-га года :)

Што людзі робяць першага студзеня? Правільна адсыпаюцца ))
А я, пакуль мае мужчыны адсыпаюцца, вырашыла апрацаваць і выкласці фоткі, што набраліся за апошні, на дзіва снежны, снежань 21-га года 🙂

Зіма зноў пабалавала нас марозам

 

Апранула дрэвы ў багатыя футры

 

Івы я люблю больш за ўсё! Нашыя прыгажуні за вакном: дзве плакучыя (ім яшчэ няма шасці год (пасадзіла з пруцікаў вясной 16-га года), а яны ўжо памерам з 2 паверхі!) і адна курчавая (гэтая расце павольней, ёй толькі 4 гады, але ж яна і не павінна быць высокай)

 

Астатняя расліннасць на нашым надзеле: ядловец, барбарыс, вінаград, ціс і іншае, таксама не засталася без урачыстых навагодніх упрыгожванняў 🙂

 

Неверагодныя марозныя світанкі

Але ж, як сонейка падымецца вышэй, нягледзячы на мароз, з’яўляюцца амаль вясновыя ледзяшы

 

Снег, снег, снег… ідзе і іскрыцца

 

Сінічкі зімуюць побач з нашым домам, бо для іх у нас заўсёды ёсць добры кавалак сала )

 

Конікі таксама на голад і холад не скардзяцца )) Ім бы наадварот — схуднець не пашкодзіла б! )))

 

Як і кошкам )))

 

Вось такая цудоўная зіма!