Яшчэ ў траўне зганялі адным днём у Сванэцію — з’явілася магчымасць упісацца ў машыну да невялічкай вясёлай кампашкі.
Раніца была пахмурная і туманная, таму Грузінскія «Альпы» наскочылі на нас нечакана. Вынырнулі з аблокаў з ВАЎ-эфектам))
Неўзабаве зусім развіднелася і двурогую Ушбу мы ўбачылі ва ўсёй прыгажосці
Завіталі на альпійскі луг пад Месціей, дзе зладзілі невялічкі пікнік
І, канешне, пагужкаліся на вядомых інстаграмных арэльках))
Знакамітыя Сванскія вежы. Кажуць, сваны былі настолькі суворыя, што сваркі вырашаліся смерцю. Вось так: палаяўся з суседам і шух — у вежу, а ён у сваю, і адстрэлівайся адзін у аднаго )) І вежы тыя ледзь не ў кожным гародзе )))
Вёска Ужгулі. Вежы, прыпаркаваныя коні, голыя схілы — выпасы і снежныя вяршыні.
Завіталі на ціхае (не сезон яшчэ) возера
Вядома ж, у Сванэцію трэба ехаць дні на 3-4 мінімум, каб можна было пазаліпаць у кожнай лакацыі, не спяшаючыся праадчуваць і наглядзецца. Але ж і «галопам па Еўропах» мне таксама закаціла. Ад вакна машыны я проста не магла адляпіцца цягам усяго дня))
Тунэлі
Кароўкі )
Некалькі разоў даводзілася ехаць у брод
Яшчэ крыху прыгажосці, знятай проста з машыны падчас дарогі