Апошнія зімовыя фоткі. Былі зроблены яшчэ да таго, як свет непапраўна змяніўся.
Пяшчотны, ціхі, мяккі, сонечны люты.
За вакном срэбныя дрэвы і бясконцае сонца.
Звонкія ледзяшы і рыхлы снег.
Птушкі за гэтую зіму з’елі каля 4 кг. сала. Акрамя звычайнага дзятла (традыцыйна мы завем яго Долба)) ўсю зіму ў нас харчаваўся сівы.
Ну і крыху нас (траіх))