У тэлефоне і за вакном дзве розныя рэяльнасці. Розумам пагружаюся туды… куды і ўсі. Зачыняю ноўтбук, адчыняю вакно. Удахнуць — выдахнуць. Я дома. Тут вясна.
Пахне талым снегам і мокрай зямлёй, такой востры пах аднаўлення, які бывае толькі ў сакавіку. Паветра перастае быць безгучным. З кожным днём усё больш і больш птушак, дадаюцца новыя спевы, новыя галасы. Прыляцелі гусі і буслы, вакольныя балаты гагочаць і клакочаць. Нават ноч адмовілася ад цішыні — ў бліжэйшым ляску зноў заўхала сава.
Лес зусім празрысты. А на возеры яшчэ стаіць лёд.
Цяпер ён рыхлы, але яшчэ тыдзень таму быў трывалы і гладкі — ідэяльны каток. У горадзе такога не знойдзеш! Ратмір набыў канькі і амаль кожны дзень бегаў пасля працы катацца. А я з канькамі так і не пасябравала, таму проста фоткала.
А фоткаць было што! Чароўнае…
Першы раз я ўбачыла такую з’яву. На пэўным кавалку возера ўсё было пакрыта крышталямі 1-2 см. вышынёю. Нерэяльная прыгажосць! Мо хто ведае, што гэта такое?
Чароўным зараз выглядае і звычайны талы снег, асабліва на заходзе.
Да і самі заходы чароўныя (але ж гэта заўсёды так. Гэта звыклае чараўніцтва)
А вось гэтае чараўніцтва звыклым не назавеш, хоць і з намі яно ўжо амаль цэлы год! Наш вясновы хлопчык 🙂
Я рада, што гэта ўсё ў мяне ёсць! Ёсць дом, Ратмір і Ярка. Ёсць птушкі і вясновае паветра. Ёсць сонца. Ёсць зыбкае, безабароннае чараўніцтва. І пакуль яно ў мяне ёсць я бясконца ўдзячна за свае жыццё. Я стараюсь не пагружацца ў жахлівасць вайны і чужы боль. Гэта няпроста з маёй адчувальнасцю… Але я зачыняю ноўтбук і адчыняю вакно. Я жыву гэтай вясной…
І спадзяюся, што вайна загразне на вясновых дарогах )))
Хай вясна пераможа!