Зіма летась зацягнулася, снег ляжаў і ў красавіку. Мо гэта для таго, каб не спяшацца, падумаць, навучыцца цярпець?
Навучыцца бачыць прыгажосць у тым моманце, у якім знаходзішся? Нягледзячы ні на што…
Таму што, як бы не было цяжка «…ад вясны не куды не ўцячы…» ©
І вось яна. Канешне, зіма заўсёды сканчваецца
І метафарычная «зіма» таксама калісь пройдзе
Прырода дае нам падказкі і надзеі
Мінулай вясной я таксама шмат фоткала і выкладвала фоткі сюды: http://elga-life.ecoby.info/krasavik-22/ , http://elga-life.ecoby.info/zhytstsyo-ne-spynyaetstsa-traven/
Тады так і не падзялілася гэтымі спасылкамі ў сацсетках, бо ўвесь час падавалася «а каму яно зараз трэба?». То прайдзіце па іх цяпер — там таксама шмат прыгожага!