Жизнь и всё такое :)

І яшчэ крыху лета. Ельня, Міёры, Браслаў.

У гэтым годзе шляхі за мяжу зачынены, таму падарожнічаць давялося дома )))
Невялічкі фотаадлік па нашых летніх вандроўках.

 

 

 

ЕЛЬНЯ

Ельне 9000 год, гэта самае вялікае балота Беларусі.
25 000 га! Дваццаць пяць тысяч гектар балота! І, дарэчы, ніводнага камара ці слепня))) Я ня буду шмат пісаць, бо пра Ельню і без мяне хапае інфармацыі, але проста параю ўсім туды з’ездзіць. Ёсць розныя варыянты падарожжаў па заказніку: і пехам з гідам, і на балотаступах, і на балотаходах, і на лодках, але мы пачалі з самага простага — шпацыру па экасцежцы. Часу ў нас было абмежавана ў гэты раз, але ў наступны мы абавязкова завіснем там на дзень ці болей. Яно варта таго!

У першыню ўжывую сустрэла расянку. Яе там цэлыя паляны проста ўзжоўж сцежкі.

Проста розная прыгажосць

І, канешне, мы )))

Ну і крыху фотак зверху

 

Недалёк ад Ельні ёсць гарадок МІЁРЫ. А пад Міёрамі можна знайсці самы сапраўдны беларускі ВАДАСПАД!

Бу-у-урбалкі )))

 

БРАСЛАЎ

Для мяне гэта асаблівае месца. Ні адно лета я правяла на возеры Дрывяты ў дзяцінстве і заўсёды рада сюды вярнуцца!

 

Дайце мне фоцік! Дайце мне кветкі! )))

Што Ратмір робіць у возеры з пілой?
Правільна! Мы збіраем плавунец. На Дрывятах заўсёды шмат гэтага багацця — матэрыял для дрыфтвуду на бліжэйшы час сабраны!
(Хто ня ведае, што такое Driftwood — гугліце ;))

Ну і, канешне, куды ж без фотак з дрона? Хаця, шчыра кажучы, з’ёмка ў Браславе даецца ня лёгка. Зусім побач памежная зона і сігнал глушаць. Паўсюль палятаць не атрымаецца.