Чаму чароўная?
Таму, што ўносіла думкі ад страшэннай вайны. Вяртала дадому, у рэчаіснасць. Сюды, дзе ціха і спакойна, дзе самы громкі гук — вецер за вакном, дзе адзіную дарогу да хутара замятае так, што адчуваеш сябе адрэзаным ад безумнага свету, дзе нават час загразае ў сугробах і спыняецца.
Гэтая зіма накрывала мяккім туманам бы коўдрай. А пад коўдрай, вядома, ніякія пачвары да цябе не дацягнуцца.
Люты не шкадаваў сонца й іскрыстага чараўніцтва
Нашыя івы — курчавая і звычайныя 🙂
Цуд — на кожнай галінцы
Звонкія ледзяшы
Вось каму няма справы да навінаў ))
А мы стараемся жыць тым жыццём, якое нам зараз дасягальнае, цаніць тое, што маем. Хоць і адносную, але бяспеку. Хоць і адносную, але свабоду.
Сустракаць сонца (о,так! Світанкі ў нас эпічныя!))
Знаходзіць прыгожае нават у самых шэрых, хмарных днях
І памятаць, што пасля дажджу (нават калі ён змыў весь снег) заўсёды будзе сонца!