Восень у гэтым годзе нерыяльна прыгожая!
Тры тыдні сонца і цяпла выдаліся на самую залатую пару.
Звычайна з нашымі ветрамі такая прыгажосць доўга не трымаецца. А тут столькі часу зацішша і ніякага дажджа! Я адчуваю сябе драконам, што сядзіць на золаце )))
Усё засыпана манеткамі … ліпавымі… і кляновымі ))
Вядома, для Восені зараз ня самая простая пара. Столькі працы! Для свайго адпачынку яна абрала суседскі гамак 🙂
Восень выдалася вельмі цёплая. Суседка ўсё яшчэ збірае агуркі і радыску )) Але мне цікавей фоткаць іншы ўраджай: глог і дзікая груша.
А яшчэ пры такім цяпле нанова квітнеюць рамонкі і дзьмухаўцы. Па раніцах усё абсыпана расою, а ў траве бляшчаць павуцінкі.
Бываюць коцікі вясновыя, а бываюць нашыя )) Яны распушаюцца па восені 🙂
Ну і не магу я, канешне, скончыць свой фотаадлік без любімых вясюлек! )))
Дашукацца і назаўжды разам вырвацца з гораду…
Эххх….. Беларускае золата!